23 лютага 2024 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Фёдара Дзмітрыевіча Ромы (1919–1991), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага і палітычнага дзеяча
Фёдар Дзмітрыевіч Рома нарадзіўся 23 лютага 1919 г. у сяле Ачаратаватае Харольскага павета Палтаўскай губерні (цяпер Сямёнаўскага раёна Палтаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Працоўную дзейнась пачаў у сямнаццаць гадоў — з 1936 г. працаваў планавіком-рахункаводам на тлушчавым заводзе ў Гомелі.
9 мая 2023 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Кісялёва (1903–1982), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, першага сакратара Брэсцкага абкама КП(б)Б у 1939–1940 гг.
Мікалай Васільевіч Кісялёў нарадзіўся 9 мая 1903 г. у в. Барнук Гарадзішчанскага павета Пензенскай губерні (цяпер Пензенскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. У 1922 г. закончыў дзевяцігадовую школу ў сяле Забораўка Сімбірскай губерні. У 1922–1923 гг. вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў г. Сызрані Сімбірскай губерні. У 1923–1925 гг. – інструктар, загадчык аддзела павятовага камітэта РКСМ.
2023 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Захара Захаравіча Кавальчука (1893–1937), беларускага савецкага партыйнага і прафсаюзнага дзеяча
Захар Захаравіч Кавальчук нарадзіўся ў 1893 г. у в. Крыўляны Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
У васемнаццацігадовым узросце Захар Кавальчук адправіўся ў Амерыку на заробкі. Дабраўшыся да штата Пенсільванія, уладкаваўся чорнарабочым сталеліцейнага цэха. Хутка перабраўся ў штат Мічыган, у буйны порт Дэтройт. Працуючы на аўтазаводзе знакамітага прадпрыемства Генры Форда, дзе можна было сустрэць эмігрантаў з усяго свету, у тым ліку і з Расійскай імперыі, захапіўся ідэямі ўсеагульнай справядлівасці і стаў актыўным абаронцам правоў рабочых.
25 ліпеня 2023 г. – 125 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Казюка (1898–1978), партыйнага дзеяча, педагога, рэдактара
Мікалай Васільевіч Казюк нарадзіўся 25 ліпеня 1898 г.у в. Корчыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Усеагульная галеча не дазволіла юнаку атрымаць першапачатковую адукацыю. Мікалай вучыўся грамаце ад дарослых людзей, а потым усяго тры зімы хадзіў у школу.
23 лістапада 2022 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Платона Фёдаравіча Равінскага (1892–1940), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча
Платон Фёдаравіч Равінскі нарадзіўся 23 лістапада 1892 г. у в. Краглі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. З дзяцінства ён шмат працаваў. У 1909 г. у пошуках работы выехаў у ЗША, нейкі час працаваў на заводах Форда, наведваў вячэрнюю школу для рабочых. У 1912–1917 гг. быў членам саюза анарха-сіндыкалістаў.
14 лютага 2021 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Аляксеевіча Смірнова (1921), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча
Алексей Аляксеевіч Смірноў нарадзіўся 14 лютага 1921 г. у вёсцы Кулеміха Вятлужскага павета Ніжагародскай губерні (цяпер Вятлужскага раёна Ніжагародскай вобласці) у сялянскай сям’і.
9 студзеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Аляксеевіча Баранава (1905–1982), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Фёдар Аляксеевіч Баранаў нарадзіўся 9 студзеня 1905 г. у г. Санкт-Пецярбургу. У 1920–1926 гг. працаваў рабочым, у 1926–1931 гг. служыў на флоце, затым на партыйнай рабоце ў Ленінградзе. Член ВКП(б) з 1928 г. Вучыўся ў Вышэйшай школе партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1939–1940). З 1940 г. — трэці сакратар Баранавіцкага абкама КП(б)Б.
5 красавіка 2019 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Васіля Канстанцінавіча Луцкіна (1914–1981), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Васіль Канстанцінавіч Луцкін нарадзіўся 5 красавіка 1914 г. у вёсцы Пустынкі Мсціслаўскага павета Магілёўскай вобласці (цяпер Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці), у сялянскай сям’і. У 1934 г. скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, працаваў настаўнікам у Мсціслаўскім раёне. З 1939 г. — у Чырвонай арміі, удзельнік Савецка-фінляндскай вайны (1939–1940). Член ВКП(б) з 1940 г. Вучыўся на курсах у Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна, затым служыў у Лепельскім артылерыйска-мінамётным вучылішчы.
26 жніўня 2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Васіля Яўхімавіча Чарнышова (1908–1969), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)
Васіль Яўхімавіч Чарнышоў нарадзіўся 26 жніўня 1908 г. у сяле Краснае Лівенскага павета Арлоўскай губерні (Расія) у беднай сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў пачаў працаваць на Троіцкім заводзе, затым на чыгуначнай станцыі Бранск. У 1926 г. прызваны ў Чырвоную армію, у 1927 г. скончыў Арлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча і неўзабаве дэмабілізаваўся, быў накіраваны на вучобу. У 1930 г. скончыў Бранскі камуністычны ўніверсітэт, знаходзіўся на камсамольскай рабоце ў Бранску, Клінцах, Благавешчанску.
3 снежня 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксея Мікалаевіча Кулажанкі (1923–2010), партыйнага і гаспадарчага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Аляксей Мікалаевіч Кулажанка нарадзіўся 3 снежня 1923 г. у вёсцы Белабярэжская Рудня Рэчыцкага павета Гомельскай губерні (цяпер Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў Мазырскае педагагічнае вучылішча, але працаваць настаўнікам не давялося — пачалася Вялікая Айчынная вайна.